Сустрэча з генеральным дырэктарам АТ "Расійскі экспартны цэнтр" Веранікай Нікішынай
- 8
- 2:33
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 кастрычніка сустрэўся з генеральным дырэктарам АТ "Расійскі экспартны цэнтр" Веранікай Нікішынай.
Кіраўнік дзяржавы высока ацаніў ролю экспартнага цэнтра, які рэалізуе адзін з важнейшых напрамкаў у сучасным жыцці, што важна для любой дзяржавы ў свеце.
"Апошнім часам Вы назіраеце сітуацыю ва ўзаемаадносінах Беларусі і Расіі. Ваша гэта магутная група кампаній якраз знаходзіцца на скрыжаванні ўсіх гэтых адносін, валодаючы рэсурсамі і пэўнымі рэзервамі. І адміністрацыйным рэсурсам, і фінансавым па падтрымцы адносін паміж Беларуссю і Расіяй", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
"Таму мне вельмі важна было з Вамі сустрэцца, абмеркаваць пытанні. Можа, Вы нешта прапануеце. Не можа, а дакладна. У Вас вопыт у гэтым плане ёсць. Ну і каб наш галоўны эканаміст у краіне чуў нашы размовы (на сустрэчы таксама прысутнічаў першы віцэ-прэм'ер Мікалай Снапкоў. - Заўвага) і прыклаў мноства намаганняў па падтрымцы напрамкаў нашага супрацоўніцтва", - падкрэсліў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў і работу Веранікі Нікішынай на папярэдняй пасадзе ў Еўразійскай эканамічнай камісіі, дзе яна была членам калегіі (міністрам) па гандлі.
"Такая хуткая сустрэча ў нас была. Я гэта памятаю. Калі выбары былі, вызначаліся ў камісію нашу Еўразійскую. Мінула нямала часу. Вы ўжо на новай пасадзе", - сказаў ён.
У сваю чаргу Вераніка Нікішына падзякавала за магчымасць сустрэчы. "Я прадстаўляю групу кампаній Расійскага экспартнага цэнтра. Гэта чатыры арганізацыі, аб'яднаныя ў рамках адзінага холдынга. Дзве арганізацыі прадастаўляюць фінансавыя меры падтрымкі, дзве - нефінансавыя. І, вядома, улічваючы стратэгічную значнасць гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Расійскай Федэрацыі і Беларусі, для нас Беларусь - гэта ключавая краіна, у якой мы рэалізуем увесь наш арсенал фінансавых і нефінансавых мер у інтарэсах расійскіх, беларускіх кампаній. У канчатковым выніку ў інтарэсах нашых эканомік", - заявіла яна.