Сустрэча з віцэ-прэзідэнтам Кубы Сальвадорам Вальдэсам Месам

  • 7
  • 2:49

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка да пачатку Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Астане сустрэўся з віцэ-прэзідэнтам Кубы Сальвадорам Вальдэсам Месам.

"Дарагі сябар, мы добра інфармаваны аб тым, што адбываецца вакол нашай дружалюбнай краіны. Але вы павінны ведаць, што сяброў у вас у свеце шмат, у тым ліку Беларусь, - звярнуўся беларускі лідар да віцэ-прэзідэнта Кубы. - Мы сёння гатовы для Кубы зрабіць усё, на што мы здольныя і што дазваляе абстаноўка. Прынамсі, тое, аб чым мы з вамі дамовіліся (падпісаны ўжо не мемарандумы аб намерах, а канкрэтныя кантракты), мы свята будзем выконваць. Калі ў вас будуць нейкія дадаткова прапановы, мы гатовы іх неадкладна разгледзець і даць адказ у адпаведнасці з той сітуацыяй, якая сёння складваецца. І з тымі магчымасцямі, якія мы можам рэалізаваць. У час нашай сустрэчы мы абмяркуем усе гэтыя пытанні".

У сваю чаргу, Сальвадор Вальдэс Меса перадаў Аляксандру Лукашэнку прывітанне ад генерала арміі Рауля Кастра і Прэзідэнта Кубы Мігеля Дыяс-Канеля Бермудэса.

"Не забудзьце ім перадаць самыя добрыя пажаданні і - мужнасці", - адзначыў беларускі лідар.

"Хацелі б падзякаваць Вам за Вашы заявы, зробленыя амерыканскаму журналісту адносна сітуацыі вакол нашай краіны (размова аб інтэрв'ю Аляксандра Лукашэнкі журналісту RT Рыку Санчэсу. - Заўвага). Дзякуем Вам за гатоўнасць падтрымліваць нашу краіну ў такой складанай сітуацыі", - заявіў Сальвадор Вальдэс Меса ў час сустрэчы.

Гаворачы аб няпростай сітуацыі, праз якую цяпер праходзіць Куба, віцэ-прэзідэнт адзначыў, што Прэзідэнт Мігель Дыяс-Канель Бермудэс не змог асабіста прысутнічаць на Еўразійскім эканамічным форуме і Вышэйшым Еўразійскім эканамічным савеце. "Сітуацыя рэальна складаная. Мы праходзім праз эканамічную вайну, ёсць энергетычная блакада", - падкрэсліў Сальвадор Вальдэс Меса.