Сустрэча са Старшынёй Следчага камітэта Расійскай Федэрацыі Аляксандрам Бастрыкіным
- 5
- 2:07
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 11 снежня сустрэўся са Старшынёй Следчага камітэта Расійскай Федэрацыі Аляксандрам Бастрыкіным.
"Ваш візіт у Беларусь я заўсёды расцэньваю як вельмі важны. І наша з Вамі сустрэча, і Ваш візіт да мяне - гэта не толькі візіт ветлівасці, як дыпламаты кажуць. Хоць не без гэтага. Ёсць пра што пагаварыць, абмеркаваць пытанні. Мы з Вамі прытрымліваемся адной лініі, адной пазіцыі. У нас ніколі не было разыходжанняў пры ацэнцы ні ўнутраных, ні знешніх фактараў існавання Расіі, Беларусі. Таму для мяне вельмі важна, што Вы хоць на некалькі хвілін, але зазірняце да мяне і мы зможам зверыць гадзіннікі. Для мяне гэта, падкрэсліваю, вельмі важна. Вы сапраўдны не толькі мой сябар, але і нашага беларускага народа", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ўважліва, наколькі гэта магчыма, сочыць за работай Аляксандра Бастрыкіна. "Вельмі рады, што ў складаныя і цяжкія часы Вам усё ж такі неяк удаецца ўтрымліваць сваю сістэму, структуру і працаваць на карысць не толькі Расіі, але і нашага саюза, які мы імкнёмся пабудаваць", - сказаў ён.
У сваю чаргу Аляксандр Бастрыкін падзякаваў за магчымасць сустрэчы. "Хацеў бы Вас праінфармаваць, што толькі што я пабываў на сур'ёзнай міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай генацыду савецкага народа, рабіў там выступленне", - адзначыў ён.
Пасля сустрэчы ў Прэзідэнта запланавана рабочая сустрэча Бастрыкіна з калегамі са Следчага камітэта Беларусі. "Мы падвядзём вынікі сумеснай работы за 2025 год і намецім перспектывы работы на 2026-ы, каб дабівацца рэзультатаў у сумеснай рабоце па асноўных стратэгічных напрамках супрацоўніцтва", - расказаў кіраўнік СК Расійскай Федэрацыі.


