Сустрэча з паслом Бразіліі Бернардам Клінглам
- 13
- 2:20
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 2 лютага сустрэўся з паслом Бразіліі Бернардам Клінглам.
"Думаю, што нам трэба падыходзіць да выбудоўвання нашых адносін больш інтэнсіўна і не ўскладняць іх. Проста. Асновай з'яўляецца эканоміка. Таму трэба выбраць тыя напрамкі супрацоўніцтва ў эканоміцы, якія цікавыя Бразіліі. З другога боку - цікавыя Беларусі. Гэта мы можам зрабіць", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў наяўнасць для абмеркавання вялікай колькасці пытанняў. "Узаемавыгадных пытанняў. Якія ўзнімаліся мною раней. Але некаторыя з іх не знайшлі свайго вырашэння. А калі яны ўзаемавыгадныя (як вы бачыце, час вельмі моцна хутка мяняецца), нам трэба падысці сур'ёзна да гэтых пытанняў і вызначыцца, ці будзем мы ў гэтым напрамку рухацца", - сказаў ён.
Кіраўнік дзяржавы таксама падкрэсліў, што погляды спецыялістаў як у Беларусі, так і Бразіліі на пытанні светапарадку поўнасцю супадаюць. "Гэта будзе садзейнічаць і садзейнічае стварэнню больш эфектыўных адносін паміж нашымі дзяржавамі", - упэўнены Прэзідэнт.
"Бразілія перажывае важны палітычны момант. Наколькі я інфармаваны, у гэтым годзе ў вас адбудуцца ўсеагульныя выбары. Вы будзеце выбіраць усіх, каго толькі можна. Шчыра кажучы, я ў гэтым вам не зайздрошчу, таму што гэта цяжкі перыяд. Але мы вельмі перажываем за тое, каб цяперашні Прэзідэнт Бразіліі на гэтых выбарах захаваў сваю пасаду. Наколькі я інфармаваны, ён пацвердзіў свой удзел у гэтых выбарах", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.
"Мы ўсяляк будзем садзейнічаць таму, калі гэта трэба для Бразіліі, каб выбары прайшлі ў спакойнай і мірнай абстаноўцы ў інтарэсах бразільскага народа. Калі гэта трэба будзе", - запэўніў Прэзідэнт Беларусі.


