Сустрэча з Мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Веніямінам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі
- 5
- 2:15
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 лютага правёў сустрэчу з Мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Веніямінам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі.
"Добра, Уладыка, што мы з Вамі сустракаемся пасля нашага агульнага, як Вы гаворыце, "саборнага" пасяджэння прадстаўнікоў усіх цэркваў (размова пра сустрэчу Кіраўніка дзяржавы з прадстаўнікамі рэлігійных канфесій 10 лютага. - Заўвага). Мне важна ведаць Вашу думку ў гэтым плане. Асабліва ў плане стварэння пэўных цэнтраў нашых рэлігій. Я ведаю, што наша праваслаўная царква заўсёды ўважліва да ўсяго паралельнага ставілася, але і яны таксама ўважліва ставяцца да ўсяго. Таму Ваша думка для мяне тут вельмі важная", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
У гэтым годзе Беларуская праваслаўная царква святкуе значныя для ўсяго праваслаўнага свету даты. Гэта 555-годдзе аднойдзення цудатворнага Жыровіцкага абраза Божай маці і 505-годдзе Свята-Успенскага Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра. Урачыстыя мерапрыемствы адбудуцца ў маі. Акрамя таго, у чэрвені будзе адзначацца 900-годдзе з дня заснавання Спаса-Ефрасіннеўскага стаўрапігіяльнага жаночага манастыра ў Полацку.
"Мы з Вамі па вясне, калі прырода ўжо будзе расцвітаць, пабываем у Жыровічах, паглядзім, што там трэба яшчэ зрабіць, каб гэта было дастойна. Паколькі, як ні круці, праваслаўная царква - гэта 80 з лішнім працэнтаў вернікаў сярод нашага насельніцтва, гэта асноўная рэлігія, канфесія, і дастойна павінна быць у Жыровічах. Каб паглядзелі і іншыя, як трэба рабіць і што мы хочам зрабіць, - падкрэсліў Прэзідэнт. - І пытанні нашага праваслаўя. Можа, да ўлад ёсць якія-небудзь пытанні - я гатовы іх абмеркаваць".
Мітрапаліт Веніямін праінфармаваў Кіраўніка дзяржавы, чым сёння жыве і як развіваецца Беларуская праваслаўная царква, у тым ліку ў развіццё сустрэчы, што адбылася 10 лютага. "Недзе, можа, хацелася заручыцца Вашай падтрымкай, пачуць Вашу думку, - сказаў Патрыяршы Экзарх. - І перш за ўсё хацелася б падзякаваць за тое, што Вы так клапоціцеся пра духоўныя цэнтры. У нас і Жыровічы, і Полацк - два такія цэнтры, якія прыцягваюць увагу ўсяго свету, не толькі беларусаў".
У адпаведнасці з Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмай была аказана дапамога ў рэстаўрацыі помнікаў гісторыі і культуры: Спаса-Праабражэнскай царквы ў Полацку (гісторыка-культурная каштоўнасць XII стагоддзя) і Жыровіцкага Свята-Успенскага манастырскага комплексу. "Гэта вельмі значная духоўная спадчына", - заявіў Уладыка.


