Віншаванне з Днём Перамогі

    Дарагія суайчыннікі!

    Віншую вас с Днём Перамогі!

    Гэта свята стала сімвалам нязломнай волі беларускага народа перад нечалавечымі выпрабаваннямі, увасабленнем усенароднага супраціўлення нацызму ў любых яго абліччах. 

    Памяць аб подзвігу пакалення пераможцаў праз час выступае вялікай аб'яднальнай сілай, служыць жыццёвым арыенцірам для нас, хто не ведаў жахаў вайны і цяжару пасляваеннага аднаўлення.

    Упэўнены, праўда Перамогі і энергія стварэння дапамагаюць беларусам быць мацнейшымі, забяспечваюць надзейную абарону і працвітанне роднай зямлі. Умацоўваючы яе патэнцыял і аўтарытэт сваімі працоўнымі перамогамі і дасягненнямі, сучаснікі робяць усё, каб ніхто і ніколі не змог нас зламаць і знішчыць.

    У гэтыя дні Беларусь аддае даніну павагі ўсім, хто паклаў свае жыцці на алтар Перамогі, знішчыў фашысцкае зло, падарыў чалавецтву мірную будучыню і надзею на тое, што самая жорсткая ў яго гісторыі вайна стане апошняй.

    Мы памятаем кожнага, хто загінуў у той вайне, хто граміў ворага на фронце, вёў з ім барацьбу ў радах партызан і падпольшчыкаў, хто забяспечваў надзейны тыл і самааддана працаваў, і ўдзячны тым, хто сёння беражліва захоўвае і перадае памяць аб бессмяротным подзвігу. 

    Жадаю нашым дарагім ветэранам моцнага здароўя, бадзёрасці духу, даўгалецця і дабрабыту, а таксама шчасця, міру і дабра кожнай беларускай сям'і.

    Аляксандр Лукашэнка

    Чытайце таксама

    Усе падзеі