Віншаванне Прэзідэнту Таджыкістана Эмамалі Рахмону

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона з днём нараджэння.

    "Высокі прафесіяналізм, кампетэнтнасць, незвычайная энергія і мудрасць робяць Вас яркім прыкладам палітычнага лідара, які паспяхова вырашае складаныя дзяржаўныя задачы", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўпэўненае і дынамічнае развіццё Рэспублікі Таджыкістан непарыўна звязана з праводзімай лідарам краіны паслядоўнай і ўзважанай палітыкай, якая дае магчымасць забяспечваць няўхільны рост аўтарытэту краіны на міжнароднай арэне і дабрабыту яе народа, захоўваць мір і згоду ў грамадстве.

    "Шчыра ўдзячны за Ваш канструктыўны і зацікаўлены падыход да развіцця беларуска-таджыкскіх адносін. Упэўнены, што наша будучая сустрэча ў сонечным і гасцінным Душанбэ надасць дадатковы імпульс шматпланаваму стратэгічнаму супрацоўніцтву дзвюх краін у інтарэсах брацкіх народаў", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Эмамалі Рахмону моцнага здароўя, дабрабыту і дасягнення намечаных мэт.