Віншаванне Прэзідэнту Сірыйскай Арабскай Рэспублікі Башару Асаду
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Сірыйскай Арабскай Рэспублікі Башара Асада і сірыйскі народ з Днём эвакуацыі - сімвалам незалежнасці і суверэнітэту гэтай краіны.
"Працяглы час жыхары вашай дзяржавы мужна процістаяць несправядліваму знешняму націску і пагрозе распаўсюджвання тэрарызму ў краіне і ва ўсім рэгіёне Блізкага Усходу, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Шчыра ўпэўнены, што сірыйцам па сілах пераадолець існуючыя цяжкасці і выйсці на шлях адраджэння рэспублікі. А мы ў сваю чаргу прадоўжым падтрымліваць брацкую Сірыю для дасягнення міру, стабільнасці і росквіту".
Прэзідэнт Беларусі перакананы: "Устаноўленыя паміж Мінскам і Дамаскам сувязі, якія традыцыйна характарызуюць адкрыты дыялог і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва, будуць і ў далейшым паглыбляцца".
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Прэзідэнту Сірыі моцнага здароўя і плённай дзейнасці, а дружалюбнаму народу Сірыі - згоды і дабрабыту.