Віншаванне Прэзідэнту Азербайджана Ільхаму Аліеву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і ад сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева і ўсіх азербайджанцаў з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    "Вы сустракаеце гэту дату ў перыяд шырока адзначаемага 100-гадовага юбілею з дня нараджэння вялікага і мудрага палітыка Гейдара Аліева, агульнанацыянальнага лідара і заснавальніка сучаснага Азербайджана, - гаворыцца ў віншаванні. - Эканоміка вашай краіны, якая дынамічна развіваецца, яе ключавая роля ў рэгіёне, усё большы аўтарытэт на міжнароднай арэне - бясспрэчныя сведчанні правільнасці закладзенага Вашым бацькам і паспяхова прадоўжанага Вамі стваральнага курсу на пабудову моцнай і суверэннай дзяржавы. Глыбока ўпэўнены, стратэгічнае партнёрства Мінска і Баку, у аснове якога ляжаць узаемны інтарэс і традыцыйна дружалюбныя даверныя адносіны, будуць і далей умацоўвацца, прырастаючы новымі формамі і напрамкамі".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ільхаму Аліеву і яго сям'і добрага здароўя і дабрабыту, а брацкаму азербайджанскаму народу - мірнага неба і працвітання.