Віншаванне праваслаўным хрысціянам з Уваскрэсеннем Хрыстовым

    Дарагія суайчыннікі! 

    Віншую вас са светлым Уваскрэсеннем Хрыстовым. 

    Шматмільённы праваслаўны свет адзначае сёння Вялікдзень - свята вялікай радасці, духоўнага абнаўлення і ўпэўненасці ў самай лепшай будучыні. 

    Мы дакранаемся сэрцам да старажытных традыцый хрысціянства і, як і папярэднія пакаленні, робім добрыя справы, клапоцімся пра блізкіх, дапамагаем тым, хто мае патрэбу ў падтрымцы і спачуванні, выступаем у абарону міру і спакою для ўсіх нашых братэрскіх народаў. 

    Спрадвечнае імкненне беларусаў да стваральнай працы, глыбокая павага да святынь, гатоўнасць захоўваць сваю веру з'яўляюцца трывалай асновай нашага адзінства і грамадскай згоды.

    Няхай велікодныя ўрачыстасці сагрэюць вас цеплынёй дамашняга ачага, надзеяй і любоўю.

    Жадаю ўсім шчасця, здароўя і ўзаемаразумення.

    Аляксандр Лукашэнка