Віншаванне Першаму Прэзідэнту Казахстана Нурсултану Назарбаеву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Нурсултана Назарбаева з Днём Першага Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан.

    "Ваша актыўная стваральная дзейнасць на пасадзе Кіраўніка дзяржавы непарыўна звязана з перыядам станаўлення суверэннага Казахстана, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Прынятыя Вамі адказныя і прадуманыя рашэнні захавалі адзінства нацыі, яе гістарычныя і культурныя каштоўнасці, садзейнічалі паспяховаму пераўтварэнню палітычнай сістэмы, імкліваму сацыяльна-эканамічнаму развіццю. Сёння краіна працвітае шмат у чым дзякуючы Вам, Першаму Прэзідэнту Рэспублікі Казахстан".

    Кіраўнік беларускай дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі Нурсултана Назарбаева ведаюць і высока цэняць як выдатнага палітыка сусветнага маштабу, які стаяў ля вытокаў фарміравання беларуска-казахстанскіх адносін, заснаваных на братэрскай дружбе, узаемнай падтрымцы і стратэгічным партнёрстве.

    Прэзідэнт пажадаў Нурсултану Назарбаеву добрага здароўя, новых дасягненняў у служэнні Айчыне і доўгіх гадоў жыцця ў коле любячай сям'і і верных таварышаў.