Віншаванне народу Аўстрыйскай Рэспублікі з нацыянальным святам

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Аўстрыйскай Рэспублікі з нацыянальным святам.

    "Гэты дзень непарыўна звязаны з ідэяй дзяржаўнага нейтралітэту, якая пакладзена ў аснову знешняй і ўнутранай палітыкі вашай краіны і набывае асаблівае значэнне ў цяперашні трывожны час", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь і Аўстрыю аб'ядноўваюць не толькі 30 гадоў дыпламатычных адносін, развіцця эканамічных, культурных, гуманітарных сувязей, але і больш глыбокія гістарычныя кантакты. "Мы добра памятаем дапамогу нашым дзецям, якія пацярпелі ад чарнобыльскай аварыі. Пазітыўна ацэньваем шматгадовую працу аўстрыйскага бізнесу ў Беларусі, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Сёння, калі нас спрабуюць размежаваць і настроіць адзін супраць аднаго, як ніколі важна захаваць і ўмацаваць нашы адносіны ва ўсіх сферах жыцця. Беларусь гатова да прадаўжэння супрацоўніцтва з Аўстрыяй на карысць абедзвюх краін".

    Ад імя беларускага народа і сябе асабіста Прэзідэнт пажадаў аўстрыйцам міру, дабрабыту, працвітання і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.