Віншаванне калектывам дзяржаўнай установы "Палац Рэспублікі" і Прэзідэнцкага аркестра

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектывы з 25-годдзем з дня заснавання дзяржаўнай установы "Палац Рэспублікі" і 20-годдзем заслужанага мастацкага калектыву - Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь.

    "У сценах палаца за гэтыя гады адбыўся шэраг гістарычных падзей, што аказала велізарны ўплыў на станаўленне Рэспублікі Беларусь як незалежнай і суверэннай дзяржавы, а таксама зрабіла будынак на Кастрычніцкай плошчы візітнай карткай беларускай сталіцы", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

    На думку Прэзідэнта, дзякуючы штодзённай плённай дзейнасці супрацоўнікаў і высокаму майстэрству артыстаў Палац Рэспублікі сёння з'яўляецца адной з самых прэстыжных пляцовак, выступіць на якой у суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра лічаць за гонар лепшыя выканаўцы Беларусі і замежжа.

    "Няхай творчы пошук і поўная самааддача ў імя ўзбагачэння нацыянальнай культуры заўсёды дазваляюць вам заставацца на вышыні поспеху і прызнання, быць марай і прыкладам для таленавітай моладзі", - пажадаў Прэзідэнт Беларусі.