Віншаванне з Днём дыпламатычнага работніка
Работнікам і ветэранам дыпламатычнай службы Рэспублікі Беларусь
Паважаныя таварышы!
Віншую вас з прафесійным святам - Днём дыпламатычнага работніка.
Вы выбралі справай свайго жыцця служэнне роднай Беларусі шляхам абароны і пашырэння яе нацыянальных інтарэсаў на міжнароднай арэне.
Айчынная дыпламатыя за сваю больш як 100-гадовую гісторыю ўзяла самае лепшае ад некалькіх пакаленняў папярэднікаў і ўпэўнена будуе сваю работу на прынцыпах павагі і раўнапраўнага дыялогу з усімі дзяржавамі, умацавання дружбы і ўзаемавыгаднага партнёрства паміж народамі.
Сёння, у найскладанейшых геапалітычных умовах, у вашых руках аўтарытэт Беларусі як паўнапраўнага ўдзельніка лёсавызначальных сусветных працэсаў, што ўскладае на супрацоўнікаў сістэмы Міністэрства замежных спраў асаблівую адказнасць.
Упэўнены, вы з гонарам і шчырай самааддачай прадоўжыце рабіць усё, што ад вас залежыць, для ўмацавання суверэнітэту нашай дзяржавы, павышэння рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі на гэтым пераломным этапе гісторыі.
Жадаю работнікам і ветэранам дыпламатычнай службы моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і надзейнага сямейнага тылу.
Аляксандр Лукашэнка


