У Беларусі зацверджана новая схема дастаўкі сельгасарганізацыям дызпаліва

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 ліпеня падпісаў Указ № 238, які прадугледжвае карэкціроўку Указа ад 22 снежня 2020 года № 479 "Аб пастаўцы дызельнага паліва". 

    Зацверджана новая схема дастаўкі сельгасарганізацыям дызельнага паліва. Прадугледжваецца выкарыстанне трубаправоднага і аўтамабільнага транспарту замест чыгуначных перавозак. Гэта зменшыць тэрміны дастаўкі і знізіць затраты арганізацый сістэмы ВА "Беларуснафта".