Удзел у трэніроўцы па кіраванні Узброенымі Сіламі Расійскай Федэрацыі
- 6
- 1:36
Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін 19 лютага прынялі ўдзел у трэніроўцы па кіраванні Узброенымі Сіламі Расіі, у час якой прайшло вучэнне сіл стратэгічнага стрымлівання.
Кіраўнікі дзяржаў сачылі за вучэннямі з Сітуацыйнага цэнтра Прэзідэнта Расіі ў Крамлі.
Як далажыў прэзідэнтам Міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу, у час вучэння адпрацоўваюцца пытанні кіравання ядзернай зброяй і зброяй павышанай патэнцыяльнай небяспекі. Паводле яго слоў, да манеўраў прыцягнуты падраздзяленні Паветрана-касмічных сіл, Паўднёвай ваеннай акругі, Ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння, Паўночнага і Чарнаморскага флатоў.
Начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расіі Валерый Герасімаў у сваю чаргу далажыў, што асноўная мэта манеўраў - адпрацоўка дзеянняў стратэгічных наступальных сіл па нанясенні гарантаванага паражэння праціўніку.
У час вучэння былі зроблены пускі гіпергукавых ракет авіяцыйнага ракетнага комплексу "Кінжал" і гіпергукавых процікарабельных крылатых ракет "Цыркон". Задачы, прадугледжаныя ў час правядзення вучэння сіл стратэгічнага стрымлівання, выкананы ў поўным аб'ёме, усе ракеты паразілі назначаныя цэлі, пацвердзіўшы зададзеныя характарыстыкі.