Тэлефонная размова з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным

    Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін правялі 17 сакавіка ўвечары тэлефонную размову.

    Адной з асноўных яе тэм стала сумесная работа ў сферы імпартазамяшчэння.

    Абмеркавалі кіраўнікі дзяржаў і перспектывы будаўніцтва транспартнага калідора Поўнач - Поўдзень, які пройдзе праз Расію, Азербайджан і Іран.

    Асобна ў ходзе праведзенай размовы былі закрануты пытанні супрацоўніцтва ў сферы мікраэлектронікі і звязаныя з гэтым рашэнні, якія павінны прыняць урады дзвюх краін для актывізацыі ўзаемадзеяння па гэтым напрамку.

    Шмат часу ў размове прэзідэнты ўдзялілі пытанню стварэння сумесных касмічных спадарожнікаў. Усе кампетэнцыі Беларусі ў гэтай частцы будуць задзейнічаны Расійскай Федэрацыяй.

    Акрамя таго, кіраўнікі дзяржаў падрабязна абмеркавалі і пытанні сумеснай работы ў сферы ваенна-прамысловага комплексу.

    Прэзідэнты таксама абмеркавалі іншыя пытанні міжнароднага парадку дня і парадак дня маючага адбыцца Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы.