Тэлефонная размова з Першым Прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым

    Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Першым Прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым.

    Кіраўнік беларускай дзяржавы асабіста павіншаваў калегу з 30-годдзем з дня выбрання на вышэйшую дзяржаўную пасаду.

    Аляксандр Лукашэнка і Нурсултан Назарбаеў абмеркавалі і актуальны дзелавы парадак дня двухбаковых адносін. У 2021 годзе адзначаецца дадатная тэндэнцыя да росту ўзаемнага тавараабароту, які па выніках студзеня-верасня наблізіўся да $800 млн, прыбавіўшы амаль на трэць у параўнанні з аналагічным мінулагоднім перыядам. Чакаецца, што па выніках бягучага года двухбаковы тавараабарот дасягне ўзроўню 1 млрд.

    У цэнтры ўвагі ў час тэлефоннай размовы таксама была работа на тэрыторыі Казахстана сямі буйных зборачных вытворчасцей беларускай тэхнікі і абсталявання: МТЗ, "Гомсельмаша", МАЗа, "Бабруйскаграмаша" і іншых машынабудаўнічых прадпрыемстваў. У цэлым асабліва адзначана неабходнасць далейшай інтэнсіфікацыі ўзаемадзеяння па ўсім спектры беларуска-казахстанскага супрацоўніцтва.

    Аляксандр Лукашэнка і Нурсултан Назарбаеў абмеркавалі і графік будучых сустрэч.