Сустрэча з прадстаўнікамі апазіцыйных палітычных рухаў
- 0:57
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 кастрычніка сустрэўся з прадстаўнікамі апазіцыйных палітычных рухаў, якія знаходзяцца ў СІЗА КДБ.
"Краіна жыве пад лозунгам "Даеш дыялог". Я, зыходзячы з папрокаў вашых прыхільнікаў, падумаў аб тым, што самая радыкальная прапанова - па ўсіх пытаннях. Не трэба зацыклівацца толькі на Канстытуцыі. Палова, наколькі я разумею, тут юрысты, і цудоўна разумеюць, што Канстытуцыю на вуліцы не напішаш. Я на гэта гляджу шырэй, спабую пераканаць не толькі вашых прыхільнікаў, але і ўсё грамадства ў тым, што на праблему трэба глядзець шырэй", - сказаў Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы.
Чатыры з паловай гадзіны доўжыўся абмен меркаваннямі. Размова закранула многія важнейшыя тэмы, у першую чаргу палітыкі і эканомікі. Падрабязнасці сустрэчы ўдзельнікі агульным рашэннем пакінулі канфідэнцыяльнымі.