Стыпендыі Прэзідэнта Беларусі на 2025 год назначаны 49 аспірантам

    Стыпендыі Прэзідэнта Беларусі на 2025 год назначаны 49 аспірантам, якія выконваюць дысертацыйныя даследаванні ва ўстановах адукацыі і навуковых арганізацыях у галіне тэхнічных, медыцынскіх, хімічных, эканамічных, педагагічных і іншых навук па актуальных і запатрабаваных для адпаведных галін тэмах. Гэта прадугледжана распараджэннем, якое 10 студзеня падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

    Такія стыпендыі Прэзідэнт назначае штогод пачынаючы з 2007 года па выніках адкрытага конкурсу. Яны прызначаны стымуляваць прыцягненне і замацаванне маладых даследчыкаў у сферы навукі, падтрымку іх творчай ініцыятывы, развіццё айчынных навуковых школ, падрыхтоўку навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі.