Спачуванне ў сувязі са смерцю Каралевы Лізаветы II

    Ад імя беларускага народа і сябе асабіста Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў глыбокія спачуванні Каралю Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Карлу III, народам Злучанага Каралеўства, а таксама краін Садружнасці, адрасаваў словы падтрымкі членам каралеўскай сям'і ў сувязі са смерцю Каралевы Лізаветы II.

    "Сямідзесяцігадовая эпоха праўлення Яе Вялікасці стала сімвалам сапраўднага служэння свайму народу, залогам стабільнасці і дабрабыту Злучанага Каралеўства і краін Садружнасці на доўгія гады. Яна звязала пакаленні, якія не раз з гонарам і годнасцю пераадольвалі самыя нялёгкія выпрабаванні. Нават у найбольш цяжкія часы дзяржаўная мудрасць і аўтарытэт Лізаветы II заўсёды давалі магчымасць узняцца над палітычнай кан'юнктурай, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - У Рэспубліцы Беларусь з глыбокай павагай і адказнасцю ставяцца да маральнага запавету Яе Вялікасці аб безальтэрнатыўнасці далейшага руху чалавецтва па шляху добрасуседства і міласэрнасці".