Спачуванне родным кіраўніка фракцыі палітычнай партыі ЛДПР Уладзіміра Жырыноўскага

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным кіраўніка фракцыі палітычнай партыі ЛДПР - Ліберальна-дэмакратычнай партыі Расіі ў Дзяржаўнай Думе Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Жырыноўскага ў сувязі з яго смерцю.

    "Пайшоў з жыцця часта неадназначны, але, безумоўна, яркі, неардынарны і таленавіты чалавек", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў глыбокія спачуванні родным Уладзіміра Жырыноўскага.