Спачуванне родным і блізкім народнага артыста РСФСР Аляксандра Шырвінта
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім народнага артыста РСФСР Аляксандра Шырвінта.
"Ён прайшоў доўгі жыццёвы і прафесійны шлях, рэалізаваў сябе як таленавіты акцёр і рэжысёр. Яго ўнікальны творчы дар, самабытны і шматгранны талент дарылі цяпло і станоўчыя эмоцыі адданым паклоннікам. Аляксандр Анатольевіч быў і застанецца яркай асобай нашай эпохі", - гаворыцца ў спачуванні.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што светлая памяць пра Аляксандра Шырвінта заўсёды будзе жыць у сэрцах мільёнаў беларусаў.