Спачуванне Прэзідэнту Сірыйскай Арабскай Рэспублікі Башару Асаду

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Сірыйскай Арабскай Рэспублікі Башару Асаду.

    "У Рэспубліцы Беларусь самым рашучым чынам асуджаюць злачынную атаку ў сірыйскім горадзе Хомсе 5 кастрычніка 2023 года, якая прывяла да шматлікіх чалавечых ахвяр. Бессэнсоўнае забойства абарвала жыцці маладых грамадзян, патрыётаў Сірыі, якія сваімі мэтамі абралі абарону інтарэсаў сваёй Бацькаўшчыны і вяртанне яе да мірнага жыцця ", - гаворыцца ў спачуванні.

    Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што тэрарызм ва ўсіх яго формах і праявах не можа мець ніякага апраўдання і не павінен заставацца без кансалідаванай рэакцыі сусветнай грамадскасці.

    "У гэту цяжкую хвіліну мы смуткуем разам з брацкім народам Сірыйскай Арабскай Рэспублікі па загінулых, дасылаем словы падтрымкі і спагады іх сем'ям, а таксама жадаем як мага больш хуткага выздараўлення параненым", - адзначыў беларускі лідар.