Спачуванне Прэзідэнту Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Сірылу Рамафосу

    Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад імя народа Беларусі і сябе асабіста выказаў самыя шчырыя спачуванні і словы падтрымкі Прэзідэнту Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Сірылу Рамафосу, родным і блізкім загінулых у ДТЗ у правінцыі Квазулу-Натал, а таксама ўсім жыхарам ПАР.

    "З вялікім болем у Беларусі ўспрынялі паведамленне аб гібелі дзяцей у трагічным дарожна-транспартным здарэнні ў правінцыі Квазулу-Натал, якое забрала жыццё 19 маленькіх паўднёваафрыканцаў. Асабліва жахліва перажываць смерць ні ў чым не вінаватых дзяцей, якія толькі пачынаюць свой шлях", - гаворыцца ў спачуванні.