Спачуванне Прэзідэнту Ісламскай Рэспублікі Пакістан Арыфу Алві

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Ісламскай Рэспублікі Пакістан Арыфу Алві ў сувязі з гібеллю мусульманскіх вернікаў у сталіцы правінцыі Хайбер-Пахтунхва ў горадзе Пешавар.

    "З вялікім смуткам даведваюся пра тое, як мірныя людзі становяцца ахвярамі тэрарыстаў, якія не грэбуюць ганебнымі сродкамі дасягнення сваіх мэт, - гаворыцца ў спачуванні. - Прашу Вас перадаць словы падтрымкі родным і блізкім загінулых, а таксама пажаданні хутчэйшага выздараўлення параненым".