Спачуванне Прэзідэнту Грузіі Саламэ Зурабішвілі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Грузіі Саламэ Зурабішвілі ў сувязі з гібеллю людзей пры крушэнні верталёта ў нагорным курорце Гудауры.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі гэту вестку ўспрынялі з глыбокім смуткам. Ад імя беларускага народа і сябе асабіста Кіраўнік дзяржавы выказаў шчырыя спачуванні і словы падтрымкі Прэзідэнту Грузіі, а таксама родным і блізкім загінулых.