Спачуванне Прэзідэнту Арменіі Ваагну Хачатурану

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Арменіі Ваагну Хачатурану ў сувязі з чалавечымі ахвярамі ў выніку выбуху на тэрыторыі гандлёвага цэнтра ў Ерэване.

    "Глыбока ўражаны весткай аб разбуральным выбуху на тэрыторыі гандлёвага цэнтра горада Ерэвана, - гаворыцца ў спачуванні. - Ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказваю шчырыя спачуванні і словы падтрымкі Вам, паважаны Ваагн Гарнікавіч, родным і блізкім загінулых, жадаю хутчэйшага выздараўлення пацярпелым".