Спачуванне Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну ў сувязі з трагедыяй у іжэўскай школе.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі з глыбокім смуткам успрынялі страшную трагедыю ў іжэўскай школе, якая прывяла да чалавечых ахвяр: "Нясцерпным болем у нашых сэрцах адгукнулася вестка аб гібелі бязвінных дзяцей, чые жыцці спыніліся, ледзь пачаўшыся".

    Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў шчырыя спачуванні і адрасаваў словы бязмернай спагады і падтрымкі родным і блізкім загінулых, пажадаў хутчэйшага выздараўлення пацярпелым.