Спачуванне Прэзідэнту Азербайджана Ільхаму Аліеву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Азербайджана Ільхаму Аліеву ў сувязі з трагічнай гібеллю людзей у выніку крушэння пасажырскага самалёта авіякампаніі "AZAL" у раёне горада Актау ў Казахстане.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі гэта паведамленне ўспрынялі з пачуццём глыбокага болю і смутку.

    "Беларусы падзяляюць цяжар напаткаўшай братэрскі народ Азербайджана бяды і гора незаменных страт", - гаворыцца ў спачуванні.

    Аляксандр Лукашэнка таксама перадаў шчырыя словы падтрымкі і спачування ўсім родным і блізкім загінулых, пажадаў хутчэйшага аднаўлення пацярпелым.