Рабочы візіт у Султанат Аман
- 8
- 2:23
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 14 снежня прыбыў з рабочым візітам у Султанат Аман.
Кіраўніка дзяржавы ў аэрапорце сустракалі Міністр замежных спраў Султаната Аман Бадр бен Хамад бен Хамуд аль-Бусаідзі і прэзідэнт Інвестыцыйнага агенцтва Абдулсалам Аль Муршыдзі.
Запланаваны перагаворы з Султанам Амана Хайсамам бен Тарэкам Аль Саідам. Лідары краін абмяркуюць стан і перспектывы развіцця адносін, напрамкі, па якіх можна надаць дадатковы імпульс двухбаковаму супрацоўніцтву. Кіраўнікі дзяржаў таксама абмяняюцца меркаваннямі па актуальным міжнародным парадку дня.
Адносіны Беларусі і Амана грунтуюцца на базе, якая была закладзена яшчэ ў 2007 годзе ў час першага ў гісторыі візіту Аляксандра Лукашэнкі ў гэту краіну. З таго часу бакі істотна нарасцілі нарматыўна-прававую базу двухбаковага супрацоўніцтва, адбыліся знакавыя візіты на высокім узроўні, сумесная работа вядзецца ў шэрагу сфер.
Асноўная ўвага ў ходзе цяперашняга візіту Аляксандра Лукашэнкі будзе ўдзелена пытанням гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння. Размова аб пашырэнні тавараабароту, развіцці супрацоўніцтва ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы і па іншых напрамках, якія ўяўляюць узаемны інтарэс.