Сустрэча з Прэм'ер-міністрам Пакістана Шахбазам Шарыфам

  • 11
  • 3:54

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў фармаце нефармальнага абеду правёў сустрэчу з Прэм'ер-міністрам Пакістана Шахбазам Шарыфам.

Сустрэча двух лідараў адбылася ў сямейнай рэзідэнцыі Шахбаза Шарыфа ў курортным гарадку Муры. Тут у фармаце нефармальнага абеду Кіраўнік беларускай дзяржавы сустрэўся і з членамі яго сям'і, у тым ліку з былым Прэм'ер-міністрам Пакістана Навазам Шарыфам.

"Я ўжо даўно не бачыла бацьку такім шчаслівым. І ўсё таму, што ён сустракае вас, спадар Прэзідэнт", - заўважыла дачка Наваза Шарыфа падчас сямейнага абеду.

Аляксандр Лукашэнка ў сваю чаргу адзначыў як станоўчы факт, што "захоўваецца такая душэўная пераемнасць" у кіраўніцтве Пакістана. "Мы яму адысці ад палітыкі не дазволім", - сказаў Прэзідэнт пра Наваза Шарыфа.

Напярэдадні ў Ісламабадзе Аляксандр Лукашэнка правёў афіцыйныя перагаворы з Шахбазам Шарыфам. Асноўную ўвагу бакі ўдзялілі пашырэнню ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з акцэнтам на практычныя крокі па развіцці гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння. Аляксандр Лукашэнка і Шахбаз Шарыф разгледзелі найбольш перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва і абмеркавалі сумесны план дзеянняў на перспектыву.