Рабочы візіт у Расійскую Федэрацыю
- 3
- 0:39
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Расійскую Федэрацыю.
Сярод сустракаючых - губернатар Санкт-Пецярбурга Аляксандр Бяглоў і губернатар Ленінградскай вобласці Аляксандр Драздзенка.
У Санкт-Пецярбургу 25 снежня Кіраўнік дзяржавы прыме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. На парадку дня саміту больш за два дзясяткі пытанняў, якія ў тым ліку датычацца ключавых напрамкаў далейшага развіцця інтэграцыйных працэсаў у ЕАЭС, міжнароднай дзейнасці, макраэканамічнай палітыкі, работы па ўстараненні бар'ераў, скарачэнні выключэнняў і абмежаванняў на ўнутраным рынку саюза.
Саміт ЕАЭС пройдзе ў Прэзідэнцкай бібліятэцы імя Барыса Ельцына. Установа размешчана ў цэнтры Санкт-Пецярбурга ў гістарычным будынку Сінода на Сенацкай плошчы. Будынак бібліятэкі даволі часта выкарыстоўваецца для правядзення такіх сустрэч і самітаў.
26 снежня Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у нефармальнай сустрэчы лідараў краін СНД.