Прывітанне ўдзельнікам XVI Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу "Тэлевяршыня"
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам XVI Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу "Тэлевяршыня".
"Тэлевяршыня" стала добрай традыцыяй ушаноўвання яркіх дасягненняў таленавітых прадстаўнікоў беларускай тэлевізійнай супольнасці. Творчая атмасфера і жанравая разнастайнасць Нацыянальнага конкурсу натхняюць аўтараў айчыннай тэлежурналістыкі, якія ўжо адбыліся і толькі пачынаюць, на стварэнне новых фарматаў работы і рэйтынгавых праектаў, напоўненых гонарам за краіну і любоўю да гледача, а ўзнагароды лаўрэатаў сведчаць аб прызнанні майстэрства сярод калег", - гаворыцца ў прывітанні.
"Перакананы, што цяперашняя цырымонія парадуе высокімі вынікамі і падорыць удзельнікам святочны настрой, ідэі і энергію для заваявання новых прафесійных вышынь", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў удзельнікам конкурсу моцнага здароўя, поспехаў і плённай працы па далейшым развіцці тэлеіндустрыі роднай Беларусі.

