Віншаванне з Днём шахцёра

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў і ветэранаў ААТ "Беларуськалій" з Днём шахцёра.

    "Ваша цяжкая праца карыстаецца асаблівай пашанай і павагай, таму што патрабуе ад тых, хто выбраў яе сваім жыццёвым шляхам, бязмежнага самавалодання, смеласці, вытрымкі, сілы волі і высокага прафесіяналізму. Менавіта такія людзі - адважныя, надзейныя, падрыхтаваныя - здабываюць карысныя выкапні ў нетрах нашай зямлі, забяспечваючы харчовую бяспеку Беларусі, умацоўваючы яе эканоміку і нарошчваючы экспартны патэнцыял", - гаворыцца ў віншаванні.

    Прэзідэнт адзначыў, што асобных слоў удзячнасці заслугоўваюць ветэраны, якія заклалі традыцыі непарушнага шахцёрскага братэрства і перадалі іх новым пакаленням калійшчыкаў, якія з гонарам прадаўжаюць справу бацькоў і дзядоў.

    "Перакананы, што і ў далейшым вялікі і дружны калектыў "Беларуськалія" выканае ўсе задачы, якія стаяць перад айчыннай горназдабыўной галіной", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў калектыву і ветэранам прадпрыемства багатырскага здароўя, шчасця і пакарэння новых працоўных вяршынь.