Віншаванне з Днём друку
Дарагія сябры!
Віншую вас з Днём друку - святам таленавітых і неабыякавых людзей, якія выбралі справай свайго жыцця адказную работу ў прэсе, паліграфіі і выдавецкай сферы.
Найбагацейшая гісторыя беларускага друкаванага слова пачалася 500 гадоў таму з унікальнай Бібліі Францыска Скарыны, развівалася і мацнела, праходзячы з народам усе вехі яго няпростага шляху. Сёння нас па праву можна назваць адной з самых чытаючых нацый у свеце. У краіне штогод выходзяць і карыстаюцца нязменнай папулярнасцю больш як 20 мільёнаў экзэмпляраў новых кніг і сотні перыядычных выданняў.
Прыемна, што за кнігай, газетай, часопісам заўсёды стаяць дасведчаныя прафесіяналы, сапраўдныя патрыёты, якія памнажаюць і перадаюць маладым аўтарам і журналістам лепшыя айчынныя традыцыі: аб'ектыўнасць, сумленнасць, этычнасць, вернасць агульначалавечым ідэалам і дзяржаўным інтарэсам.
Перакананы, і ў далейшым кожнае ваша слова будзе накіравана на захаванне міру і згоды на гэтай зямлі, стварэнне шчаслівай будучыні для ўсіх жыхароў любімай Беларусі.
Жадаю добрага здароўя, вострага пяра, невычэрпнага творчага натхнення і высокіх тыражоў.
Аляксандр Лукашэнка

