Наведванне спартыўна-забаўляльнага шоу "Час нашых перамог"
- 22
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў маштабнае спартыўна-забаўляльнае шоу "Час нашых перамог", якое адбылося 7 снежня ў "Мінск-Арэне".
Кіраўнік дзяржавы разам з 7 тысячамі гледачоў назіраў за яркім, маляўнічым паказам.
Асноўная ідэя мерапрыемства - яднанне і аб'яднанне. На гэтым будуецца і канцэпцыя шоу, якая непасрэдна пераклікаецца з назвай - "Час нашых перамог". Праграма дзеліцца на 12 тэматычных блокаў - па аналогіі з цыферблатам: "Час марыць", "Час любіць", "Час ствараць", "Час сябраваць". Заключным блокам стаў "Час нашых перамог".
У праграме - выступленні вядомых беларускіх спартсменаў і артыстаў, а таксама гасцей з Расіі і Кітая. Гэта першы праект такога маштабу. Арганізатары называюць яго часткова эксперыментальным. Менавіта таму на яго нельга было набыць білеты. На спартыўна-забаўляльнае шоу запрасілі ў асноўным студэнцкую і рабочую моладзь. Але калі ўсё атрымаецца так, як задумваецца, "Час нашых перамог" атрымае працяг і яго змогуць убачыць больш беларусаў.