Наведванне гісторыка-мемарыяльнага комплексу "Героям Сталінградскай бітвы"

  • 8
  • 2:48

Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін усклалі кветкі ў гісторыка-мемарыяльным комплексе "Героям Сталінградскай бітвы" на Мамаевым кургане.

Кіраўнікі дзяржаў усклалі вянкі ў Зале Воінскай славы. Яна прысвечана ўсім тым, хто аддаў свае жыцці дзеля Сталінградскай Перамогі. У цэнтры залы гарыць Вечны агонь: у велізарнай руцэ, выкананай з белага мармуру, заціснуты факел Вечнага агню - загінулыя абаронцы Сталінграда перадаюць жывым гэты сімвал жыцця.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін таксама ўсклалі кветкі да магілы маршала Савецкага Саюза Васіля Чуйкова, легендарнага камандуючага 62-й арміяй, якая праславілася гераічнай шасцімесячнай абаронай Сталінграда. Васіль Чуйкоў памёр у 1982 годзе і быў пахаваны на Мамаевым кургане ля падножжа манумента "Радзіма-маці кліча!" побач з воінамі сваёй арміі, якія загінулі ў Сталінградскай бітве.

Пасля наведвання гісторыка-мемарыяльнага комплексу кіраўнікі дзяржаў накіраваліся на пляцоўку міжнароднага форуму Саюзнай дзяржавы "Вялікая спадчына - агульная будучыня", асноўнай мэтай правядзення якога з'яўляецца захаванне і абарона гістарычнай памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны.