Рабочы візіт у Расійскую Федэрацыю

  • 9
  • 2:07

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 29 красавіка прыбыў з рабочым візітам у Расійскую Федэрацыю. Самалёт Кіраўніка дзяржавы зрабіў пасадку ў Валгаградзе.

Аляксандр Лукашэнка разам з расійскім калегам Уладзімірам Пуціным у Валгаградзе прыме ўдзел у Міжнародным форуме Саюзнай дзяржавы "Вялікая спадчына - агульная будучыня". Асноўная мэта форуму - захаванне і абарона гістарычнай памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны.

Ад беларускага боку ўдзел у мерапрыемстве таксама прымуць парламентарыі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, рэктары ВНУ, дырэктары гімназій і школ, а таксама цэнтраў патрыятычнага выхавання краіны, вучоныя, члены Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе.

Аляксандр Лукашэнка таксама ўскладзе кветкі ў гісторыка-мемарыяльным комплексе "Героям Сталінградскай бітвы" на Мамаевым кургане.

Чакаецца, што прэзідэнты Беларусі і Расіі правядуць асобную сустрэчу, у ходзе якой абмяркуюць актуальныя пытанні развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, сітуацыю ў рэгіёне і міжнародны парадак дня.