Падпісаны Указ аб падрыхтоўцы і правядзенні ў Беларусі II Гульняў краін СНД
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13 мая падпісаў Указ № 134 "Аб падрыхтоўцы і правядзенні II Гульняў краін СНД 2023 года".
Спаборніцтвы пройдуць з 5 па 13 жніўня ў 11 гарадах Беларусі па 20 відах спорту. Указам устанаўліваецца шэраг прэферэнцый і льгот для ўдзельнікаў Гульняў і валанцёраў. Сярод іх - бязвізавы ўезд у Беларусь, вызваленне ад неабходнасці рэгістрацыі на тэрыторыі краіны, бясплатны праезд у грамадскім транспарце, вызваленне ад падаткаабкладання даходаў у памеры кошту бясплатна прадастаўляемых харчавання, пражывання, матэрыяльна-тэхнічнага, транспартнага і іншага забеспячэння.
У мэтах стымулявання прыцягнення пазабюджэтных крыніц фінансавання спонсарам Гульняў дазволена ўключаць сумы аказанай дапамогі ў склад пазарэалізацыйных расходаў.
Прадугледжаныя Указам меры дадуць магчымасць забяспечыць якасную падрыхтоўку і правядзенне спаборніцтваў, аптымізаваць расходаванне бюджэтных і прыцягнутых сродкаў.