Сустрэча з прэзідэнтам Федэрацыі тэніса Расіі Шамілем Тарпішчавым
- 8
- 1:33
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13 красавіка сустрэўся з прэзідэнтам Федэрацыі тэніса Расіі Шамілем Тарпішчавым.
"Даўно мы не бачыліся, цэлую вечнасць", - заўважыў Кіраўнік дзяржавы, вітаючы Шаміля Тарпішчава, які ў свой час дапамагаў Аляксандру Лукашэнку вучыцца гульні ў тэніс. "Гэта мой настаўнік па тэнісе", - дадаў Прэзідэнт.
"Я раўняўся толькі на вас. Таму я вучань", - парыраваў Шаміль Тарпішчаў.
"Не-не, і Ельцына навучыў у тэніс гуляць, і мяне заадно, - адказаў беларускі лідар. - Я адзін час нядрэнна асвоіў тэніс. Але вельмі цяжкі від спорту, самы цяжкі, мне здаецца. Там і мазгі ў парадку павінны быць, і фізічна павінен (быць развіты ігрок. - Заўвага)... І самы траўматычны (від спорту. - Заўвага). Але тэніс - гэта справа добрая, вельмі добрая".
Аляксандр Лукашэнка расказаў, што, даведаўшыся аб маючай адбыцца сустрэчы з Шамілем Тарпішчавым, вырашыў для сябе аднавіць заняткі тэнісам: "Я калі ў графіку паглядзеў, што мы з табой сустрэнемся, падумаў: трэба тэрмінова выйсці на корт і пачынаць гуляць у тэніс. Ужо так кідацца на мяч не буду, але пакрыху аднаўлюся".
"Няхай іншыя бегаюць", - пажартаваў кіраўнік Федэрацыі тэніса Расіі. У падарунак Прэзідэнту Беларусі ён перадаў сваю кнігу "Стрэс нараджае чэмпіёнаў. Загадкі псіхалогіі", у якой ён расказвае аб характэрных, а часам і ўнікальных прыкладах таго, як псіхалагічны стан прымушае нават падрыхтаванага спартсмена здаваць выйграныя пазіцыі або наадварот, паспяхова выйсці са, здавалася б, безнадзейнай сітуацыі. "Чатырнаццаць прыкладаў крытычных разглядаюць трэнер і псіхолаг", - растлумачыў аўтар. Цяпер ён піша працяг, паколькі, паводле яго слоў, кніга разышлася адразу. Прэзідэнт адказаў, што знаёмы з кнігай і лічыць вельмі актуальнай, цікавай і важнай выбраную аўтарам тэму.
У цэлым размова датычылася бягучага стану спраў у тэнісе як у разрэзе спаборніцтваў на дамашніх пляцоўках, так і на міжнародных арэнах. Гучала таксама тэма падтрымкі і развіцця дзіцяча-юнацкага спорту і перапрацоўкі календара правядзення спаборніцтваў і збораў з улікам сітуацыі ў спорце вакол Беларусі і Расіі.