Падпісаны Указ аб фондах Беларускай атамнай электрастанцыі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26 студзеня падпісаў Указ № 32 "Аб фондах Беларускай атамнай электрастанцыі".

    Дакументам прадугледжана стварэнне фонду фінансавання работ па вывадзе з эксплуатацыі атамнай электрастанцыі і фонду фінансавання работ па падтрыманні і павышэнні бяспекі АЭС. Фарміраванне такіх фондаў з'яўляецца сусветнай практыкай.

    Згодна з Указам РУП "Беларуская АЭС" пасля ўводу ў эксплуатацыю будзе штомесяц праводзіць адлічэнні грашовых сродкаў у адпаведныя фонды (не больш як 15% выручкі ад рэалізацыі электрычнай энергіі).