Афіцыйны візіт у Расійскую Федэрацыю
- 7
- 3:01
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з афіцыйным візітам у Расійскую Федэрацыю. Самалёт Кіраўніка дзяржавы зрабіў пасадку ў аэрапорце Унукава.
Ля трапа Кіраўніка дзяржавы сустрэлі Намеснік Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі Аляксей Авярчук і дырэктар Дэпартамента дзяржаўнага пратакола Міністэрства замежных спраў Расійскай Федэрацыі Ігар Богдашаў.
З улікам афіцыйнага статусу візіту ў цырымоніі сустрэчы ў аэрапорце задзейнічана ганаровая варта, прадугледжана выкананне гімнаў дзвюх краін.
У Крамлі 13 сакавіка пройдуць перагаворы з Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі Уладзімірам Пуціным. Кіраўнікі дзяржаў у фармаце сам-насам, а затым у пашыраным складзе з удзелам членаў дэлегацый абмяркуюць развіццё супрацоўніцтва Беларусі і Расіі, перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння. У цэнтры ўвагі таксама сумесная работа ў інтэграцыйных фарматах. Лідары краін абмяняюцца меркаваннямі па пытаннях бягучай міжнароднай сітуацыі.
Чакаецца, што па выніках перагавораў будзе падпісаны пакет дакументаў.
У праграме візіту таксама шэраг іншых мерапрыемстваў, прадугледжаных яго афіцыйным статусам.


