Каментарый да Указа № 27 ад 14 студзеня 2013 г.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 14 студзеня падпісаў Указ нумар 27 "Аб аб'яднанні раёнаў і гарадоў абласнога падпарадкавання Рэспублікі Беларусь, якія маюць агульны адміністрацыйны цэнтр".

    Дакументам прадугледжваецца аб'яднанне Аршанскага раёна і Оршы, Полацкага раёна і Полацка ў мэтах удасканалення сістэмы дзяржаўнага кіравання, забеспячэння комплекснага развіцця адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак базавага тэрытарыяльнага ўзроўню.

    Перадумовы для такога аб'яднання склаліся на працягу шэрагу апошніх гадоў. Так, у мэтах удасканалення кіравання рознымі сферамі жыццезабеспячэння насельніцтва адбылося зліццё ў адну арганізацыю агульных для раёна і горада ўстаноў аховы здароўя, экалогіі, сувязі, ваенных камісарыятаў, рэгіянальных падраздзяленняў МНС, судоў, натарыяльных кантор і іншых службаў.

    Канцэнтрацыя матэрыяльных і фінансавых рэсурсаў дасць магчымасць больш эфектыўна вырашаць пытанні развіцця вёскі, паляпшаць умовы дзейнасці суб'ектаў гаспадарання, а таксама больш аператыўна і комплексна вырашаць пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця гарадоў і раёнаў, што аб'ядноўваюцца. Гэта таксама дасць магчымасць аптымізаваць кіраўніцкія працэсы, скараціць выдаткі на ўтрыманне кіраўніцкага персаналу, забяспечыць для жыхароў горада і вёскі аднолькавы ўзровень даступнасці сацыяльнай інфраструктуры.