Каманда Прэзідэнта Беларусі стала пераможцам Рэспубліканскай хакейнай лігі
- 28
- 4:58
Хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі стала пераможцам Рэспубліканскай хакейнай лігі.
На лёдзе сталічнай "Алімпік-Арэны" 13 красавіка дружына Кіраўніка дзяржавы ў другім паядынку фінальнай серыі выйграла ў хакеістаў Мінскай вобласці з лікам 10:8 (3:4, 6:1, 1:3). Вынік першай гульні - 5:2.
Прэзідэнцкая каманда стала 15-разовым пераможцам рэспубліканскага аматарскага турніру, па адным тытуле ў хакеістаў Гомельскай і Мінскай абласцей.
Арганізатары хакейнага аматарскага турніру - Прэзідэнцкі спартыўны клуб, Міністэрства спорту і турызму і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.