Генерал-маёр Уладзімір Белы назначаны намеснікам Міністра абароны
Генерал-маёр Уладзімір Белы назначаны намеснікам Міністра абароны. Адпаведны Указ падпісаў 8 ліпеня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Да гэтага часу Уладзімір Белы займаў пасаду начальніка галоўнага ўпраўлення баявой падрыхтоўкі Узброеных Сіл.
Яшчэ адным Указам Кіраўніка дзяржавы генерал-маёр Аляксандр Навуменка, які працаваў раней намеснікам Міністра абароны, вызвалены з пасады і звольнены з ваеннай службы ў запас з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення.


