Дзяржузнагарод удастоены 11 прадстаўнікоў сілавых структур і ваенна-прамысловага комплексу

    Ордэнаў і медалёў удастоены 11 прадстаўнікоў сілавых структур і ваенна-прамысловага комплексу. Адпаведны Указ № 354 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 7 кастрычніка.

    Дзяржаўныя ўзнагароды прысуджаны за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, уклад у развіццё ваенна-прамысловага комплексу, умела арганізаваныя і бездакорныя дзеянні па ўсебаковым, поўным і аб'ектыўным расследаванні злачынстваў, ініцыятыўныя і смелыя дзеянні пры правядзенні аварыйна-выратавальных работ.

    Ордэнам Працоўнай Славы ўзнагароджаны дырэктар ААТ "Кідма тэк" Аляксандр Балігатаў, ордэнам "За службу Радзіме" III ступені - начальнік следчага ўпраўлення УСК па г.Мінску Уладзіслаў Любаскін.

    Акрамя таго, група супрацоўнікаў Следчага камітэта ўдастоена медалёў "За адзнаку ў ахове грамадскага парадку". У іх ліку - начальнік Кастрычніцкага (г.Мінска) раённага аддзела СК Андрэй Матусевіч і начальнік аддзела па расследаванні злачынстваў супраць уласнасці УСК па г.Мінску Сяргей Старавойтаў.

    Медалём "За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый" адзначаны заслугі старшага інструктара па ваджэнні пажарнай машыны часці № 1 Бярозаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргея Радкевіча.

    Медалём "За працоўныя заслугі" ўзнагароджаны намеснік дырэктара па будаўніцтве ААТ "Кідма тэк" Марына Цітавец і начальнік вытворчасці падраздзялення "СТАНЬКАВА" гэтага ж прадпрыемства Дзмітрый Сухаверскі.