Даклад старшыні Гомельскага аблвыканкама Івана Крупко

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7 студзеня заслухаў падрабязны даклад старшыні Гомельскага аблвыканкама Івана Крупко.

    Галоўнай тэмай даклада стала сітуацыя ў рэгіёне ў сувязі з моцнымі снегападамі і цыклонам, які набліжаецца, - работа па забеспячэнні ўстойлівага функцыянавання інфраструктуры, расчыстка вуліц і транспартных магістралей. Аляксандр Лукашэнка цікавіўся, ці трэба ў сувязі з гэтым аказаць Гомельскай вобласці тую ці іншую дапамогу. 

    Прэзідэнту таксама даложана аб рэалізацыі даручэнняў па выніках мінулагодняй нарады ў Віцебску, дзе абмяркоўваліся пытанні работы арганізацый АПК. Для гэтага ў тым ліку прыцягваюцца працоўныя рэсурсы прампрадпрыемстваў, якія аказваюць садзейнічанне сельскагаспадарчым арганізацыям.