Сустрэча з Першым намеснікам Прэм'ер-міністра Мікалаем Снапковым

  • 5
  • 1:18

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 6 верасня правёў рабочую сустрэчу з Першым намеснікам Прэм'ер-міністра Мікалаем Снапковым.

"Кітайскі напрамак - персанальная адказнасць. Другое пытанне - імпартазамяшчэнне. Трэцяе пытанне - праходжанне фінансаў за пастаўленую прадукцыю. Тэма вядомая. Гэта значыць, эканамічны блок і фінансавы, як тут Нацыянальны банк дапамагае нашым прадпрыемствам - ды і Урад - бесперашкоднаму праходжанню аплаты, фінансавых рэсурсаў за пастаўленую прадукцыю", - адразу абазначыў тэмы для абмеркавання Кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што па ўсіх гэтых пытаннях няма невырашальных праблем. "Мне не патрэбны пісьмы, мне патрэбна вырашэнне пытання, - падкрэсліў ён. - Звярнуліся людзі па дапамогу - трэба дапамагчы. Людзі ўмеюць і прадаваць прадукцыю, і грошы за гэта атрымліваць, а хтосьці не ўмее. А калі хтосьці не хоча ў гэтай сітуацыі працаваць, вы таксама павінны ўнесці адпаведныя прапановы".

Прэзідэнт таксама пацікавіўся ў першага віцэ-прэм'ера, як ва ўмовах санкцыйнага націску працуюць некаторыя беларускія прадпрыемствы. "Паводле дакладаў нібыта ў кагосьці горш, у кагосьці лепш, але праблемы вырашаюцца", - адзначыў ён.