Даклад Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Юрыя Горлава

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 2 верасня заслухаў даклад Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Юрыя Горлава.

    Кіраўніку дзяржавы даложана аб завяршэнні ўборкі збожжа, сяўбе азімых і закладцы прадукцыі новага ўраджаю ў стабілізацыйныя фонды. Кіраўнік Мінсельгасхарча далажыў, што збожжавыя і зернебабовыя культуры ўбраны на 99,8% плошчаў. Намалочана больш як 9,1 млн т збожжа з улікам рапсу. 

    Пад ураджай будучага года трэба пасеяць азімыя збожжавыя на плошчы 1,5 млн га, а таксама больш як 450 тыс. га азімага рапсу. Сяўба азімых цяпер у актыўнай фазе, стаіць задача яе завяршыць максімум да 5 кастрычніка. 

    Аляксандр Лукашэнка асабліва звярнуў увагу на ўборку саломы з палёў, забеспячэнне неабходных тэрмінаў і якасці ўзворвання глебы з захаваннем усіх тэхналогій. Адначасова аграрыі пачалі ўборку агародніны, уключаючы бульбу і цукровыя буракі. 

    Кіраўнік дзяржавы цікавіўся, як ідзе закладка ўраджаю агародніны ў стабілізацыйныя фонды. Дзяржзаказ неабходна поўнасцю выканаць да 15 лістапада. Міністр запэўніў, што гэта будзе зроблена ў тэрмін.